БЕЛ Ł РУС

У Чэхіі завяршыўся рэжым надзвычайнага становішча, уведзены праз каранавірус

18.05.2020 / 18:17

Nashaniva.com

У поўнач на ​​панядзелак, 18 мая, у Чэхіі скончыўся тэрмін, на які было ўведзена надзвычайнае становішча, паведамляе Радыё Прага.

Некаторыя меры па барацьбе з COVID-19, аднак, застаюцца ў сіле і далей. Людзі далей абавязаны ва ўсіх публічных месцах насіць на твары маску, якая засланяе рот і нос. Да 25 мая застаюцца закрытыя ўнутраныя памяшканні рэстаранаў і ўстаноў грамадскага харчавання, а таксама гасцініцы, басейны, саўны, закрытыя павільёны ў заапарках.

Дазволена правядзенне грамадскіх мерапрыемстваў колькасцю да 100 чалавек. Кантроль на межах захаваецца, як мяркуецца, да 13 чэрвеня, у залежнасці ад развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі.

Краіна знаходзілася ў рэжыме надзвычайнага становішча роўна 66 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула