БЕЛ Ł РУС

У Воранаве бяспраўнік справакаваў пагоню і трапіў у аварыю

19.05.2020 / 18:42

Nashaniva.com

Спроба сысці ад пераследу скончылася для бяспраўніка з Воранава аварыяй, паведамляе ДАІ.

Раніцай 15 мая нарад працаваў у Воранаве. Каля АЗС па вуліцы Усходняй у поле зроку супрацоўнікаў трапіў аўтамабіль Peugeot. На патрабаванне спыніцца кіроўца легкавіка не адрэагаваў і паспрабаваў з'ехаць.

Пераслед быў нядоўгім. Спачатку аўтамабіль наскочыў на бардзюрны камень, але кіроўца справіўся з кіраваннем, а вось на наступным небяспечным манеўры яму не пашанцавала. Машына, у салоне якой былі яшчэ чатыры пасажыры, урэзалася ў дрэва. Траўмаў ніхто не атрымаў. Ад агляду 27-гадовы бяспраўнік адмовіўся.

Парушальніку пагражае вялікі штраф і пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартным сродкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула