БЕЛ Ł РУС

Кіроўцы павінны ездзіць з уключаным святлом з 25 мая па 5 чэрвеня

22.05.2020 / 10:43

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам аб неабходнасці перамяшчэння ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі з 25 мая па 5 чэрвеня.

«У гэтыя даты ў Беларусі будзе праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!». І ў адпаведнасці з пунктам 166.5 ПДР кіроўцы абавязаны гэта рабіць», — паведаміла старшы інспектар ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска Вікторыя Царук.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула