Пандэмія ў свеце. Сітуацыя за 23 мая
Агульная колькасць заражаных каранавірусам у свеце на раніцу 24 мая перавысіла 5,3 мільёна чалавек.
У свеце заражаныя 5 311 089 чалавек. Прырост колькасці заражаных за суткі склаў 99,5 тысячы чалавек. За ўвесь перыяд пандэміі памерлі 342 104 пацыенты, 2,11 мільёна чалавек выздаравелі.
Найбольш пацярпелі ад SARS-CoV-2 ЗША — (1,62 мільёна заражаных). На другі радок рэйтынгу паднялася Бразілія (347,3 тысячы чалавек), апярэдзіўшы Расію (335,8 тысячы). Таксама ў пяцёрцы засталіся Вялікабрытанія (258,5 тысячы) і Іспанія (235,2 тысячы).
Больш за ўсё ахвяр інфекцыі зарэгістравана ў Злучаных Штатах — 97 087 чалавек.