БЕЛ Ł РУС

У Бярозаўскім раёне школьнік захрас у балоце. Выцягвалі ратавальнікі

24.05.2020 / 09:35

Nashaniva.com

22 мая ратавальнікам паведамілі, што на рацэ Ясельда па пояс у вадзе знаходзіцца дзіця і не можа само выбрацца на бераг.

Калі на месца прыбылі супрацоўнікі МНС, высветлілася, што ў багністай частцы ракі на адлегласці каля метра ад берага знаходзіцца хлопчык.

Самастойна другакласнік рухацца ўжо не мог, яго сябар-першакласнік знаходзіўся побач на беразе ракі.

Ратавальнікі дасталі хлопчыка з балоцістай мясцовасці і пасля агляду медыкамі перадалі бацькам, паведамляе МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула