БЕЛ Ł РУС

У пінскім анкалагічным дыспансеры знайшлі палку-рапіру 

26.05.2020 / 11:55

Nashaniva.com

У Пінску ў анкалагічным дыспансеры зрабілі нечаканую знаходку. Там знайшлі палку, якая канструктыўна падобная да замаскіраванай рапіры XVIII ст, паведамляе sudexpert.gov.by.

Палку заўважыў хтосьці з персаналу дыспансера. Мяркуецца, што яе нехта забыўся забраць. Магчыма, яе сапраўды выкарыстоўвалі ў якасці дадатковай апоры, але пры даставанні з корпуса палка можа прадстаўляць і «нетыповую зброю». Эксперты прыйшлі да высновы, што насамрэч яна халоднай зброяй не з'яўляецца. Палка-рапіра была выраблена на заводзе, але ў канструкцыю былі ўнесены змены.

Цяпер шукаюць гаспадара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула