БЕЛ Ł РУС

Вяртанне Вялікага футболу

7.04.2009 / 10:1

Nashaniva.com

Сёння пройдуць два матчы чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Сёння пройдуць першыя два матчы чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

У «Тэатры Мары» будзе прэзентавана пастаноўка «Манчэстар Юнайтэд» - «Порту».

МЮ - уладальнік Лігі чэмпіёнаў мінулага году, «Порту» браў самы галоўны тытул Еўропы ў 2004 г. Гэта было даўно дый наогул пад кіраўніцтвам Жазэ Мурыньё, якія пасля партугальскага клуба патрэніраваў «Чэлсі», а цяпер «Інтэр».

На БТ гэты матч будзе паказаны ў жывым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 21:35.

У другім матчы дня згуляюць «Вільярэал» і «Арсенал».

БТ пакажа гэты матч у запісе ў 00:05.

Менавіта пераможцы гэтых матчаў згуляюць між сабой у паўфінале.

Два чвэрцьфінальныя паядынкі будуць згуляныя ў сераду: «Барселона» - «Баварыя», і мегаматч «Ліверпуль» - «Чэлсі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула