БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 28 мая — да +22

28.05.2020 / 7:49

Nashaniva.com

28 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +17..+22°С.

У Мінску: пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны. Раніцай тэмпература паветра +12..+14°С, днём +19..+21°С, увечары +16..+18°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула