БЕЛ Ł РУС

Антыкаранавірусную рассадку ў цягніках захаваюць да 1 ліпеня

28.05.2020 / 12:54

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка падаўжае тэрмін дзеяння новай схемы рассаджвання ў цягніках з нумараванымі месцамі да 1 ліпеня.

Рассадка па новай схеме была ўведзена Белчыгункай з 15 красавіка. Мэта — захаванне пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення.

Схема прадугледжвае размяшчэнне не больш за два пасажыры ў купэ, у плацкартным вагоне — не больш за тры чалавекі ў адным адсеку. Пасажырам, якія аформілі квіткі ў адной замове, дазволеная купля трох ці чатырох месцаў у купэ, калі да гэтага там не было прададзена ніводнага месца.

Пры афармленні білетаў у вагонах з месцамі для сядзення ў двухмесным шэрагу пасажыр будзе размешчаны каля акна. На тры месцы — адзін чалавек каля акна, другі — праз месца ля праходу (сярэдні шэраг застаецца незанятым).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула