БЕЛ Ł РУС

У Літве сярэдні заробак «чыстымі» вырас да 879 еўра

28.05.2020 / 14:42

Nashaniva.com

Delfi

У Літве ў студзені—сакавіку сярэдні налічаны (г.зн. «бруднымі») заробак, за выключэннем індывідуальных прадпрыемстваў, склаў 1381 еўра, у параўнанні з тым жа перыядам 2019 года яна павялічылася на 9,4%, паведамляе Delfi са спасылкай на тамтэйшы Дэпартамент статыстыкі.

Заробак жа «чыстымі» за гэты перыяд павялічыўся на 9,5% да 879,2 еўра.

Раней паведамлялася, што сярэдні заробак у Беларусі за красавік склаў 1193,8 рубля, або 1026,7 рубля «чыстымі». Калі браць сярэдні курс за красавік, то гэта 376,6 еўра, а калі браць курс еўра на заўтра, то гэта 386,5 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула