БЕЛ Ł РУС

Абітурыенты змогуць дыстанцыйна атрымаць медыцынскую даведку для паступлення

29.05.2020 / 15:36

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення медыцынскай экспертызы Ірына Кірэева, піша БелТА.

«З сённяшняга дня прадугледжана магчымасць выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя без агляду пацыента ў гэты дзень, а па выніках звестак дыспансернага назірання пацыента, агляду ўсіх дактароў-спецыялістаў за апошнія 12 месяцаў. Безумоўна, пры дастатковасці звестак, медыцынскіх дакументаў для прыняцця рашэння. Гэта тычыцца такіх відаў даведак, як меддаведкі пра стан здароўя абітурыента пры паступленні, меддаведкі аб патрэбнасці ў санаторна-курортным лячэнні, для дзяцей на аздараўленне», — распавяла Ірына Кірэева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула