БЕЛ Ł РУС

Невядомы спрабаваў абрабаваць абменнік у Мінску

7.04.2009 / 12:52

Інцыдэнт здарыўся ў Доме быту на Маскоўскай. Але ці то міліцыя прыпазнілася, ці то зламыснік - беларускі Усэйн Болт.

Інцыдэнт здарыўся ў панядзелак Доме быту на вуліцы Маскоўскай (станцыя метро «Інстытут культуры») прыкладна а 14‑й.

Паведамленне пра экстраннае спрацоўванне сігналізацыі паступіла на пульт аддзялення аховы Маскоўскага раёна сталіцы каля 14‑й гадзіны.

Супрацоўнікі праваахоўчых органаў, што прыбылі на месца здарэння, высветлілі, што нехта спрабаваў улезці ў абменнік, але беспаспяхова.

Затрымаць зламысніка таксама не ўдалося. Да прыезду міліцыі ён знік.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула