БЕЛ Ł РУС

Затрымалі жыхара Гродна, які паклаў міліцыянта на зямлю падчас правакацыі супраць Ціханоўскага

30.05.2020 / 11:6

Nashaniva.com

Затрымалі Яўгена Разнічэнку, які расказаў «Радыё Свабода», пры якіх абставінах апынуўся на зямлі міліцыянт падчас інцыдэнту на зборы подпісаў за Ціханоўскую ў Гродне. Уначы Разнічэнка перастаў выходзіць на сувязь.

Разнічэнка ўвечары 29 мая запісаў галасавое паведамленне і размясціў яго ў тэлеграм-чаце «Страна для жизни». Ён паведаміў, што гэта ён укладваў міліцыянта на асфальт.

«Хутчэй за ўсё паспрабуюць прышыць «крыміналку». Калі я перастану выходзіць на сувязь, хлопцы, разумейце, што гэта правакацыя з боку спэцслужбаў», — сказаў Яўген Разнічэнка.

Яўген перастаў выходзіць на сувязь каля 1 гадзіны ночы.

Яўгену Разнічэнку 35 гадоў, ён будаўнік. Нядаўна вярнуўся з працы ў Расіі.

«Ён проста на мяне ўпаў». Мужчына патлумачыў, чаму акуратна паклаў на зямлю міліцыянта ў Гродне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула