БЕЛ Ł РУС

У Салігорску насмерць разбіўся кіроўца BMW

30.05.2020 / 13:34

Nashaniva.com

vk.com/soligorsk_auto

Кіроўца загінуў пры перакульванні аўтамабіля ў Салігорску. Пра гэта паведамілі ў групе «Салігорскія аўтааматары» ва «УКантакце».

Аварыя адбылася раніцай у суботу. 37-гадовы кіроўца BMW X5 ехаў па вуліцы Ленінскага Камсамола з боку вакзала. Пры заездзе на кальцо ён не справіўся з кіраваннем на мокрым асфальце і пярэднім колам зачапіў бардзюр, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся на дах.

У выніку ДТЗ кіроўца BMW ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула