БЕЛ Ł РУС

Мінскі доктар: У грамадскіх месцах без маскі лепш не з'яўляцца

3.06.2020 / 09:07

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Такое меркаванне «Мінск-Навінам» выказаў намеснік галоўнага доктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі Партызанскага раёна Захар Кулакоўскі.

Разам з тым, адзначыў спецыяліст, важна, якую маску вы носіце. З тых, што маюцца ў продажы, самая лепшая аднаразовая медыцынская, пры гэтым мяняць яе трэба кожныя дзве гадзіны.

Яшчэ больш карысці ад шматразовых медыцынскіх масак са здымнымі фільтрамі, але набыць іх праблематычна.

— Марлевыя маскі, якія рэалізуюць у аптэках, нядрэнныя, — заўважыў З. Кулакоўскі.

Таксама лекар даў слушную параду тым, хто сам робіць марлевыя маскі. Звычайна бяруць бінт, складаюць яго ў некалькі слаёў і прышываюць завязкамі. Такая маска бескарысная — матэрыял прапускае мікрачасціны.

А вось калі дадаць напаўняльнік — тонкі пласт ваты — абарона спрацуе.

Што тычыцца тканкавых масак, то яны таксама добрыя. Але іх трэба не забываць мыць або апрацоўваць антысептыкам.

А вось па вуліцы ў масцы можна і не хадзіць, калі вы не ў людным месцы. Лёгкім патрэбна свежае паветра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула