БЕЛ Ł РУС

Цяпер афіцыйна: аднаўляецца першае маштабнае спартыўнае спаборніцтва

3.06.2020 / 10:37

Nashaniva.com

Гэта «Формула-1», якая абвясціла пра правядзенне першых васьмі Гран-пры ў 2020 годзе.

pixabay.com

Гран-пры Аўстрыі пройдзе 5 ліпеня, паведамляе sports.ru.

Другая гонка ў Шпільбергу (таксама Аўстрыя) пройдзе 12 ліпеня.

Наступныя шэсць гран-пры: Венгрыі (19 ліпеня), Вялікабрытаніі (2 жніўня), другая гонка ў Сільверстоўне (9 жніўня), Іспаніі (16 жніўня), Бельгіі (30 жніўня), Італіі (6 верасня)

Сезон-2020 павінен быў пачацца 15 сакавіка ў Мельбурне, аднак першыя дзесяць гонак былі адмененыя ці перанесеныя з-за пандэміі каранавіруса. Этапы ў Аўстраліі, Нідэрландах, Манака і Францыі не адбудуцца ў 2020 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула