БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: АЭС трэба будаваць, нягледзячы на крызіс

8.04.2009 / 09:58

Беларусь не мае намеру адмаўляцца ад будаўніцтва АЭС нават ва ўмовах сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць,

«Атамную станцыю, як бы ні было цяжка, мы будзем будаваць. На маім узроўні пытанне аб тым, каб з‑за крызісу адкласці будаўніцтва АЭС на год‑два, не разглядалася, і мы пакуль не збіраемся гэта адкладаць», — падкрэсліў ён.

«Уся Еўропа, дзе ў свой час «зялёныя» выступалі супраць развіцця энергетыкі, ідзе сямімільнымі крокамі па шляху атамнай энергетыкі. А нам, бачыце, не трэба. Трэба! — сказаў ён. — Сёння АЭС будуюць Кітай, Расія, якія маюць сваю вуглевадародную сыравіну. Мы ж усе энергарэсурсы ўвозім».

«Гэта будзе самае вялікае дасягненне нашага з вамі перыяду. Атамная электрастанцыя — гэта не толькі энергетыка, гэта зусім новы ўзровень развіцця дзяржавы. Нам гэта трэба. Крызісы прыходзяць і адыходзяць. Трэба вучыць людзей новым тэхналогіям», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула