БЕЛ Ł РУС

Кітайскія і расійскія кібершпіёны праніклі ў амерыканскія электрасеткі

8.04.2009 / 10:16

МБ

Кібершпіёны праніклі ў амерыканскія электрасеткі і пакінулі сістэме кіравання імі траяны, якія могуць быць выкарыстаныя для блакавання працы сетак, паведамілі супрацоўнікі амерыканскіх спецслужбаў.

Шпіёны дзейнічалі з тэрыторыі Кітаю, Расіі, іншых краінаў. Інтэрнэт-налётчыкі не мелі на мэце пашкоджанне сетак проста зараз, іх задачай было ўсадзіць у кампутарную сістэму кіравання вірусы, якія могуць быць актываваныя ў часе крызісу ці вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула