МУС паказала тыя самыя $900 тысяч Ціханоўскага ФОТА, ВІДЭА
Прэс-служба МУС пракаментавала ператрус у блогера, кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага. Нагадаем, што ў выніку ператрусу было канфіскавана 900 тысяч даляраў.
«3 чэрвеня праводзіўся ператрус ва ўстаноўленым парадку ў дачным доме, уласнікам якога з'яўляецца маці затрыманага С. Л. Ціханоўскага. З санкцыі пракуратуры, у прысутнасці панятых і маці Ціханоўскага выяўленыя радыёстанцыі, фінансава-гаспадарчыя дакументы, пячаткі суб'екта гаспадарання, машынка для падліку грошай і самі грошы — 900 тысяч даляраў ЗША», — гаворыцца ў паведамленні.