БЕЛ Ł РУС

Надвор'е парадуе. Месцамі да +28…+30

4.06.2020 / 12:09

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта БелТА паведамілі ў Гідрамеце.

У пятніцу пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Ноччу +5-11, днём — +18-24.

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу +11—16. Днём будзе +19—25, па паўднёвым усходзе — да +27.

У нядзелю, 7 чэрвеня, днём будзе +21-27, па Гомельшчыне — да +29.

На наступным тыдні будзе пераважаць цёплае летняе надвор'е з кароткімі навальнічнымі дажджамі. Уначы +12—18. Днём +21—28, па паўднёвым усходзе ў сярэдзіне тыдня — каля +30 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула