У Рэчыцкім раёне маці забіла 12-гадовага сына і скончыла жыццё самагубствам
У адной з кватэр у вёсцы Азершчына Рэчыцкага раёна знайшлі целы жанчыны і яе 12-гадовага сына. Пра гэта TUT.BY паведамілі карыстальнікі. Па іх словах, жанчына задушыла хлопчыка і засілілася. Трагедыя адбылася сёння ноччу.
— Маці задушыла хлопчыка і павесілася сама, сярод ночы паднялі настаўнікаў нават, — кажуць у вёсцы.
Пакуль мала што вядома пра сітуацыю.
У школе, дзе вучыўся хлопчык, трагедыю не каментуюць. «Добры быў хлопчык, добра вучыўся», — сказалі педагогі.
Вядома, што маці выхоўвала сына адна і выпівала.
На месцы працуюць следчыя. TUT.BY пакуль не змог атрымаць каментар СК.