БЕЛ Ł РУС

«Самому не было чаго есці, і яго няма чым карміць». Жыхар Нароўлі засек сабаку ў двары

4.06.2020 / 18:50

Nashaniva.com

Дзікая гісторыя здарылася ў Нароўлі (Гомельская вобласць). Мясцовы жыхар сярод белага дня ў сябе ў двары засек сабаку. Суседзі, якія сталі сведкамі такой жорсткасці, напісалі на яго заяву ў міліцыю.

«Дзеці ўчора знялі відэа, як у прыватным сектары на калодзе секлі тапаром сабаку. Пачулі візг, калі праходзілі міма. Гэтаму мужчыну 54 гады, нідзе не працуе, п'е. Калі яго забралі ў аддзел, ёй прызнаўся ва ўсім, паказаў, дзе закапаў труп. Казаў, што яму не было што есці і сабаку няма чым карміць, таму забіў. Сабачка пражыў у яго год», — расказала мясцовая жыхарка.

Падворак, дзе гэта здарылася

У Нараўлянскім РАУС паведамілі, што цяпер ідзе праверка па справе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула