БЕЛ Ł РУС

Рух пад мостам на вуліцы Маскоўскай закрыюць да 1 ліпеня

5.06.2020 / 11:53

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

ДАІ Мінска ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што з 8 чэрвеня (панядзелак) будзе закрыты рух усіх відаў транспартных сродкаў пад чыгуначным мостам на вул. Маскоўскай з боку пл. Мяснікова ў напрамку зав. Дабрамысленскага.

Закрыты ўчастак можна будзе аб'ехаць па пуцеправодзе на пр. Незалежнасці з выездам на вул. Маскоўскую.

Будзе адкрыты рух па вул. Талстога для транспарту, што едзе з боку вул. Суражскай на вул. Маскоўскую з наступным выездам на пл. Мяснікова пад чыгуначным пуцеправодам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула