БЕЛ Ł РУС

Запрацаваў персанальны сайт Паўла Севярынца

8.04.2009 / 13:20

ЗП

У інтэрнэце з’явілася новая версія персанальнага сайту аднаго з сустаршыняў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца.

У інтэрнэце з’явілася новая версія персанальнага сайту аднаго з сустаршыняў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца – sieviarynets.net.

Быў істотна зменены дызайн сайту. На старонцы змешчаныя эсэ, апавяданні Паўла Севярынца, інтэрв’ю з палітыкам. Ёсць фотагалерэя, дзе змешчаны нават дзіцячыя фотаздымкі палітыка.

Біяграфія героя сайта ёсць на пяці мовах, апроч беларускай – расійскай, англійскай, украінскай, літоўскай. З’явілася гасцёўня, дзе кожны жадаючы можа пакінуць каментар. Ёсць стужка навінаў ад сайтаў БХД, «Нашай Нівы», радыё «Свабода».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула