БЕЛ Ł РУС

У Мінску насмерць разбіўся студэнт з Кітая

7.06.2020 / 12:33

Nashaniva.com

На вуліцы Рабкораўскай у Мінску знайшлі цела маладога чалавека з прыкметамі падзення з вышыні, паведамляе Следчы камітэт.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 6 чэрвеня прыблізна каля аднаго з дамоў на вуліцы Рабкораўскай. Знойдзена цела 25-гадовага маладога чалавека.

— Гэта быў кітайскі студэнт, ён пакінуў запіску, — коратка адказалі Tut.by у інтэрнаце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула