БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Падгол падарыў Мілінкевічу мэблю замест канфіскаванай

8.04.2009 / 14:18

nn.by

Пісьменнік Уладзімір Падгол падарыў Руху за Свабоду сваю секцыю. “У хлопцаў цяпер праблемы — канфіскавалі мэблю з офісу. А ў мяне ёсць такая вялікая савецкая секцыя, метраў пяць даўжынёй. Там можна і кнігі паставіць, і вопратку пакласці. Хутка мусяць забраць”, — кажа У.Падгол. Таксама ён звяртаецца да ўсіх з прапановай праявіць салітдарнасць: "Можа, у каго ёсць лішняе крэсла, стол, кампутар — давайце дапаможам".

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула