БЕЛ Ł РУС

У СААЗ заявілі пра пагаршэнне сітуацыі з каранавірусам у свеце

8.06.2020 / 21:15

Nashaniva.com

Нягледзячы на ​​паляпшэнне сітуацыі з каранавірусам у Еўропе, у цэлым у свеце яна пагаршаецца, пандэмія ахоплівае ўсё больш людзей у розных краінах, заявіў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

На працягу дзевяці з апошніх дзесяці дзён колькасць новых хворых перавышала 100 тысяч чалавек у суткі.

Больш за 75% выпадкаў заражэння, якія былі выяўлены за ўчора, адбыліся ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы і ў Паўднёвай Азіі. Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 усё яшчэ расце ў большасці краін Афрыкі.

Таксама паведамленні пра рост колькасці заражаных паступаюць з часткі краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, а таксама з Цэнтральнай Азіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула