БЕЛ Ł РУС

У Мінску «Мэрсэдэс» сутыкнуўся з аўтамабілем міліцыі

9.06.2020 / 13:35

Nashaniva.com

Кіроўца «Мэрсэдэса» рухалася па вул. Арлоўскай з боку Сморгаўскага тракту ў кірунку Даўгінаўскага ў другой паласе, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Пры перастраенні з другой паласы ў трэцюю аўто сутыкнулася са службовай машынай «УАЗ», што ехала ў спадарожным напрамку.

Кіроўца міліцэйскага аўто прыняў усе неабходныя меры, каб пазбегнуць аварыі і траўміравання пасажыраў, і здзейсніў наезд на бардзюрны камень і металічную агароджу.

Пацярпелых у ДТЗ няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула