БЕЛ Ł РУС

БЧ адкрые рэгулярны рух электрацягнікоў Светлагорск — Жлобін — Мінск у чэрвені

9.06.2020 / 21:22

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка адкрые рэгулярны рух электрацягнікоў па маршруце Светлагорск — Жлобін — Мінск у чэрвені.

Для арганізацыі пасажырскіх зносін, што злучаць Светлагорск са Жлобінам і Мінскам, распрацаваны графік руху цягнікоў міжрэгіянальных ліній саставамі ЭПр і ЭР9.

Электрыфікацыя ўчастка Жлобін-Падольскі — Светлагорск-на-Бярэзіне і адкрыццё рэгулярнага руху электрацягнікоў — адзін з этапаў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па электрыфікацыі ўчастка Жлобін — Калінкавічы — Барбароў працягласцю 141 км. Гэты этап плануецца завяршыць да канца 2021 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула