БЕЛ Ł РУС

Звольненаму фельчару з Ліды сабралі ў 10 разоў болей, чым планавалася

10.06.2020 / 9:13

Nashaniva.com

Фельчара хуткай дапамогі з Ліды Паўла Палейчыка, які за ўдзел у стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага атрымаў 7 дзён арышту, папярэдзілі на працы, што кантракт, які заканчваецца праз месяц, з ім працягваць не будуць. 

У панядзелак на дабрачыннай пляцоўцы Molamola з'явілася кампанія па зборы сродкаў на падтрымку сям'і доктара, жонка якога, таксама медык, цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Планавалася сабраць 2 тысячы рублёў. За 5 гадзін сабралі 10 000 рублёў, за суткі 15 000, а на раніцу серады сабрана 20 360 рублёў. Зроблена 1440 ахвяраванняў.

Збор грошай завершаны.

«Сказалі: пасядзіш дома, падумаеш». Звальняюць фельчара лідскай хуткай, які атрымаў 7 сутак пасля стрыма Ціханоўскага

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула