БЕЛ Ł РУС

У Лідзе падлеткі паклалі дошкі на рэйкі. Выратавала бліскучая рэакцыя машыніста пасажырскага цягніка

10.06.2020 / 12:32

Nashaniva.com

На месцы здарэння дзеці пакінулі падпісаны школьны сшытак.

Здарэнне адбылося вечарам 31 мая. Чацвёра падлеткаў 15 і 16 гадоў, вучні адной са школ Ліды, вырашылі правесці небяспечны эксперымент. Яны выклалі на рэйкі некалькі дошак і чакалі, што будзе, калі па іх праедзе цягнік, паведамляе абласная міліцыя.

Фота абласной міліцыі

У гэты час праязджаў цягнік PESA Гродна — Мінск. Машыніст своечасова заўважыў перашкоду, паспеў спыніцца. На шчасце, абышлося без пашкоджання тэхнікі і траўмаў людзей.

Падлеткаў хутка вылічылі: побач з месцам здарэння знайшлася вокладка ад сшытка з імем, прозвішчам і месцам вучобы аднаго з іх.

Школьнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Яны ўсе з добрых сем'яў, а неабдуманыя паводзіны патлумачылі цікаўнасцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула