БЕЛ Ł РУС

Тэст на COVID-19 для выезду за мяжу можна прайсці платна ва ўсіх рэгіёнах

11.06.2020 / 15:51

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Грамадзяне, якія выязджаюць за межы Беларусі ў краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацвярджэнне адсутнасці інфекцыі COVID-19, могуць атрымаць даведку пасля правядзення лабараторнага ПЦР-даследавання на платнай аснове ў цэнтры не толькі ў Мінску, але і ў абласцях, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале

Такія даследаванні праводзяць Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а таксама Брэсцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Мінскі і Магілёўскі абласныя цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Як паведамлялася раней, для праходжання тэсціравання неабходна мець з сабой копіі пашпарта і квіткоў у краіну выезду.

Па завяршэнні тэсціравання выдаецца вынік лабараторнага даследавання на рускай і англійскай мовах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула