БЕЛ Ł РУС

Белгазпрамбанк пра вобшук: Падзеі не паўплываюць на фінансавую ўстойлівасць банка

11.06.2020 / 15:57

Nashaniva.com

Следчыя дзеянні, якія праходзяць у Белзагпрамбанку, не паўплываюць на фінансавую ўстойлівасць банка і выкананне ім абавязацельстваў па абслугоўванні кліентаў. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце Белгазпрамбанка.

— Сёння ў будынку ААТ «Белгазпрамбанк» ажыццяўляюцца працэсуальныя дзеянні Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у дачыненні да шэрагу юрыдычных і фізічных асоб. Дадзеныя падзеі не паўплываюць на фінансавую ўстойлівасць банка, выкананне прынятых абавязацельстваў і абслугоўванне кліентаў, плацяжы якіх ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме, — гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе банка.

Акцыянеры ААТ «Белгазпрамбанк» — ПАТ «Газпрам» і Банк ГПБ (АТ) — заяўляюць аб поўнай падтрымцы банка і гатоўнасці, у каардынацыі з Нацыянальным банкам Беларусі, спрыяць вырашэнню сітуацыі.

Ператрус у Белгазпрамбанку. Завялі справы за падаткі і адмыванне грошай — да 7 гадоў зняволення

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула