БЕЛ Ł РУС

Швейцарскія пахавальныя бюро сутыкнуліся з лішкам трунаў, чакаючы большай смяротнасці ад каранавіруса

11.06.2020 / 18:06

Nashaniva.com

У Швейцарыі падчас пандэміі каранавіруса вырабілі ўдвая больш трунаў, чым звычайна, і з-за меншага, чым чакалася, узроўню смяротнасці ў некаторых пахавальных бюро колькасць трунаў у дзесяць разоў перавышае норму, піша The Local.

У разгар пандэміі каранавіруса пахавальныя бюро спрабавалі назапасіць труны, каб падрыхтавацца да ўсплёску смерцяў, калі вірус распаўсюджваўся. Паколькі ўзровень смяротнасці ніжэйшы, чым чакалася, цяпер яны сутыкнуліся з лішкам, пазбавіцца ад якога атрымаецца, магчыма, толькі за гады.

За час пандэміі ў Швейцарыі каранавірусам былі інфікаваныя больш за 30 000 чалавек, 1675 памерлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула