БЕЛ Ł РУС

Магілёўца будуць судзіць за тое, што праслухоўваў тэлефон жонкі і вышукваў там кампрамат

11.06.2020 / 19:34

Nashaniva.com

49-гадовы жыхар Магілёва хутка сядзе на лаву падсудных за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі сваёй жонкі і выкарыстанне для такіх мэтаў спецыяльных вірусных праграм, піша sb.by.

Магілёвец употай ад жонкі ўсталяваў на яе мабільны тэлефон праграму, з дапамогай якой атрымаў магчымасць доступу да асабістай інфармацыі — у асноўным да перапісак і тэлефонных званкоў.

Мужчына цалкам кантраляваў тэлефон жонкі. Нават у той момант, калі яна не карысталася трубкай, магілёвец выкарыстаў магчымасці мабільнага ў якасці прылады для праслухоўвання. Пракуратура Магілёўскай вобласці ўжо накіравала гэтую справу ў суд. Мужчыну пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі да двух гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула