БЕЛ Ł РУС

Літоўскіх дзетак палохаюць «злым Лукасам Шэнкам»

9.04.2009 / 11:36

ЗП

Казку пра яго напісаў Вітаўтас Ландсбергіс-малодшы.

15 красавіка ў літоўскім пасольстве ў Кіеве адбудзецца прэзентацыя перакладаў на ўкраінскую кніжкі казак Вітаўтаса Ландсбергіс «Мышка Зіта». Гэта не той Ландсбергіс, які быў адным з заснавальнікам «Саюдзіса» і спікерам літоўскага Сойму, а ягоны сын, таксама Вітаўтас.

Прывядзём адну цытату з кнігі казачніка. Вось аказваецца чым палохаюць літоўскіх дзетак:

«Падняліся яны над Вільняй, праляцелі пачэснае кола над руінамі замку Гедыміна… А потым павярнулі проста на Беларусь, якой у тыя часы кіраваў злы кароль Лукас Шэнка з вялікімі вусамі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула