БЕЛ Ł РУС

Затрымалі старшыню магілёўскага філіяла «Белгазпрамбанка», сябра ініцыятыўнай групы Бабарыкі

12.06.2020 / 11:47

Nashaniva.com

Раніцай 12 чэрвеня стала вядома пра затрыманне Сяргея Кармызава — кіраўніка магілёўскага філіяла «Белгазпрамбанка» і ўдзельніка ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Затрыманне Радыё Свабода пацвердзілі ў выбарчым штабе патэнцыйнага кандыдата.

У прымальні філіі «Белгазпрамбанка» ў Магілёве неафіцыйна пацвердзілі, што маюць праблемы, але каментаваць нешта адмовіліся. У Следчым камітэце Магілёўскай вобласці таксама інфармацыю пакуль не каментуюць.

Раней у гэты ж дзень стала вядома пра затрыманне Уладзіміра Дударава — каардынатара ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці. У штабе Бабарыкі таксама паведамілі, што юрыдычная служба штаба знайшла адваката для затрыманага ўчора Дударава, і той пачаў працу.

Затрыманы былы віцэ-мэр Магілёва — ён быў абласным каардынатарам Бабарыкі 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула