БЕЛ Ł РУС

У Жыткавіцкім раёне «Пежо» з'ехаў на роварную дарожку і збіў жанчыну-веласіпедыста 

15.06.2020 / 8:38

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 13.50 на аўтадарозе «Жыткавічы — Давыд Гарадок», паведамляе прэс-служба МУС.

35-гадовы кіроўца «Пежо 406», паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў за рулём, з'ехаў направа на веласіпедную дарожку і здзейсніў наезд на 61-гадовую жанчыну-веласіпедыста, якая ехала ў сустрэчным напрамку.

У выніку наезду жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула