У Брэсце мужчына паплыў за вудай і патануў
Фота СК
Здарэнне адбылося сёння раніцай каля 4.50, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
57-гадовы берасцеец са знаёмымі на беразе вадаёма ў горадзе вудзіў рыбу. У нейкі момант мужчына выпусціў вуду ў ваду. Рыбак паплыў за ёй і стаў тануць на вачах відавочцаў. Таварышы выратаваць мужчыну не паспелі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.