БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку на беразе Дзвіны знайшлі цела 16-гадовай дзяўчыны

15.06.2020 / 13:43

Nashaniva.com

Цела 16-гадовай дзяўчыны знайшлі ў Наваполацку на беразе Дзвіны, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

Увечары 11 чэрвеня ў міліцыю патэлефанавала выхавальніца адной з устаноў адукацыі Наваполацка і распавяла, што вучаніца сышла з інтэрната, яе не могуць знайсці. Увечары 12 чэрвеня на беразе Дзвіны ў межах горада праваахоўнікі знайшлі цела дзяўчыны.

«Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння, канфіскавала неабходныя прадметы і аб'екты. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. Адпрацоўваюцца падазраваныя асобы, якія могуць быць датычныя да здзяйснення злачынства», — адзначыла Аксана Лазько.

Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.139 КК (забойства).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула