БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская ўжо здала 43 тысячы подпісаў, у Канапацкай пакуль некалькі сотняў

18.06.2020 / 10:47

Nashaniva.com

Пра гэта кіраўніца ЦВК распавяла ў спецыяльным звароце.

Ярмошына паведаміла, што больш за ўсё подпісаў здала ініцыятыўная група №1 (г. зн. А. Лукашэнкі) — усяго 364 тысячы. На другім месцы ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі — каля 150 тысяч подпісаў.

Трэцяе і чацвёртае месца дзеляць групы Святланы Ціханоўскай і Валерыя Цапкалы — крыху больш за 43 тысячы подпісаў.

Менш за 10 тысяч здала група Сяргея Чэрачня, група Андрэя Дзмітрыева здала 62 подпісы, група Ганны Канапацкай здала некалькі соцень.

Апошні дзень здачы подпісаў — 19 чэрвеня, здаваць можна да 19:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула