БЕЛ Ł РУС

На вадасховішчы «Дразды» патануў мужчына 

22.06.2020 / 10:39

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў нядзеля ў 16:20, паведамляе прэс-служба МНС.

На нумар «101» ад відавочцы паступіла паведамленне: тоне мужчына.

Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў на паверхні вады нікога не назіралася.

У 16:53 работнікі рэспубліканскага атрада спецпрызначэння за 30 метраў ад берага на глыбіні каля 4 метраў дасталі 45-гадовага мужчыну.

Праз нейкі час пасля рэанімацыйных мерапрыемстваў канстатавалі яго смерць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула