БЕЛ Ł РУС

Экс-прэзідэнта Кыргызстана асудзілі на 11 гадоў турмы і пазбавілі ўсіх узнагарод

23.06.2020 / 15:44

Nashaniva.com

SDRK

Былы прэзідэнт Алмазбек Атамбаеў асуджаны на 11 гадоў і 2 месяцы пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ён стаў першым прэзідэнтам Кыргызстана, якога адправілі за краты, паведамляе «Радыё Свабода».

Атамбаева прызналі вінаватым «у арганізацыі карупцыі» (незаконнае вызваленні крымінальнага «аўтарытэта» Азіза Батукаева). Акрамя турэмнага тэрміну і канфіскацыі маёмасці суд пастанавіў пазбавіць палітыка дзяржаўных узнагарод.

Абвінавачванне прасіла для былога кіраўніка дзяржавы 15 гадоў пазбаўлення волі.

Атамбаеў узначальваў Кыргызстан з 2011 па 2017 год і быў затрыманы ў жніўні 2019 года ў сваёй рэзідэнцыі ў сяле Кош-Тай у ходзе спецаперацыі. Яна працягвалася двое сутак. Прыхільнікі палітыка аказалі супраціў. У ходзе супрацьстаяння загінуў адзін супрацоўнік спецназа, пацярпелі больш за сто чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула