БЕЛ Ł РУС

Дактары расказалі пра пажыццёвыя наступствы каранавіруса

24.06.2020 / 8:26

Nashaniva.com

Кожны трэці пацыент, які вылечыўся ад каранавіруса, можа ўсё астатняе жыццё пакутаваць ад пашкоджання лёгкіх, хранічнай стомы і псіхалагічных разладаў. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты Нацыянальнай службы аховы здароўя Вялікабрытаніі, паведамляе The Daily Telegraph.

Паводле даследавання, у 30% перахварэлых на каранавірусную інфекцыю ў далейшым можа развіцца фіброз лёгкіх. У паловы могуць назірацца фізічныя, кагнітыўныя і псіхалагічныя парушэнні, і каля 70% могуць мець трызненне. У кожнага дзясятага пацыента выяўлялі вострае паражэнне сэрца.

Па словах навукоўцаў, таксама ёсць звесткі аб тым, што каранавірус здольны выклікаць пашкоджанні мозгу, якія пасля могуць прывесці да хваробы Альцгеймера.

У свеце каранавірусная інфекцыя дыягнаставаная ў больш за 9,3 млн чалавек. З іх памерлі 479,8 тыс. хворых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула