БЕЛ Ł РУС

Мінскводаканал: Паказчыкі ў норме, але піць ваду пакуль нельга

26.06.2020 / 10:09

Nashaniva.com

Непрыемны пах з сістэмы водазабеспячэння ўдалося вывесці, але забарона на выкарыстанне вады для піцця пакуль не знята. Пра гэта паведамляе «Мінскводаканал», таксама на сайце прадпрыемства апублікавалі вынікі ранішніх і ўчорашніх пробаў вады.

«Мінскводаканал» апублікаваў інфармацыю па стане на 9 раніцы 26 чэрвеня, пятніца.

«Добрай раніцы, мінчукі! Каманда Мінскага водаканала з калегамі працавалі ў бесперапынным рэжыме, каб вывесці з сістэмы водазабеспячэння непрыемны пах. Вынікі даследаванняў за ноч сведчаць аб тым, што нам разам гэта ўдалося! Па ўсіх паказчыках якасці, па дадзеных акрэдытаванай лабараторыі УП «Мінскводаканал», вада ў размеркавальнай сетцы горада Мінска адпавядае санітарным правілам і нормам».

Пакуль забарона на выкарыстанне вадаправоднай вады для піцця дзейнічае, але «Мінскводаканал» спадзяецца, што яе здымуць у найбліжэйшы час — пасля пацверджання якасці вады Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены.

Прадпрыемства дзякуе мінчукам за цярпенне і разуменне.

У выпадку ўзнікнення пытанняў па якасці вады просьба звяртацца па тэлефонах 115 або 389 40 90, 389 40 51 для неадкладнага прыняцця мер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула