БЕЛ Ł РУС

Учора падчас ператрусу ў доме Віктара Бабарыкі шукалі патаемны пакой

26.06.2020 / 12:13

Nashaniva.com

Учора ў доме Віктара Бабарыкі праходзіў чарговы ператрус. Сяброўка сям'і Бабарыка Таццяна Кручыніна распавяла The Village Беларусь, што было падобна на тое, што шукаюць патаемныя пакоі.

— Акрамя трох следчых, прыехала дзяўчына з БРТІ. Прастуквалі сцены, мералі. Наколькі я разумею, шукалі патаемныя пакоі. Гадзіны тры-чатыры гэта доўжылася. Нічога не знайшлі. Пры ператрусе ў лазні і ў гасцявым доміку я не прысутнічала, толькі калі яны былі ў доме. Пыталіся, ці ёсць у мяне прэтэнзіі да ператрусу. Прэтэнзій у мяне не было, хоць, вядома, са мной не кожны дзень такое здараецца, я да гэтага не прывыкла, — распавяла Таццяна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула