Метро «Плошча Перамогі» закрыта з-за падазронага прадмета
На пероне станцыі «Плошча Перамогі» выяўленая нічыйная сумка. На месцы працуюць супрацоўнікі міліцыі. Станцыя часова закрыта, цягнікі ідуць без прыпынку. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч, пішуць «Мінск-Навіны».
«Еду ў метро. Цягнік праехаў станцыю «Плошча Перамогі» без прыпынку. Пра што і паведамілі. На самой станцыі была міліцыя і нейкія дзіўныя людзі ў скафандрах», — распавяла адна з пасажырак.