БЕЛ Ł РУС

Цапкала: Казаць пра Майдан (украінскі сцэнар) у Беларусі няправільна

30.06.2020 / 09:51

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі Валерый Цапкала распавёў у інтэрв'ю lenta.ru.

«Майдан — гэта працэс, які адбываўся на Украіне па-за межамі канстытуцыйнага поля, па-за межамі выбарчага заканадаўства. Выбух эмоцый у краіне, які нельга было кантраляваць», — сказаў Цэпкала, дадаўшы, што сілавую змену ўлады ў Кіеве ў лютым 2014 года нельга параўноўваць з сённяшняй сітуацыяй у Беларусі.

Палітык падкрэсліў, што ў Беларусі зараз ідзе падрыхтоўка да правядзення прэзідэнцкіх выбараў. «У адпаведнасці з Канстытуцыяй вышэйшай крыніцай улады з'яўляецца народ. І менавіта народ мае права выбіраць сабе таго лідара і той палітычны і эканамічны курс, які на дадзеным этапе адпавядае яго чаканням. Таму казаць пра тое, што ў нас магчымы Майдан, — няправільна», — адзначыў Цапкала, каментуючы абяцанне Лукашэнкі не дапусціць рэвалюцыі.

На ягоную думку, улада павінна забяспечыць сумленны падлік галасоў, каб легітымнасць выбараў прэзідэнта Беларусі не выклікала сумневаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула