БЕЛ Ł РУС

Абвінаваўца — за арышт удзельнікаў пухавіцкага самасуду непасрэдна ў судзе

13.04.2009 / 13:30

Nashaniva.com

«Ім «ніхто не даваў права распараджацца чужым жыцьцём».

Сёньня ў Гомельскім абласным судзе прадстаўнік Гомельскай абласнoй пракуратуры Андрэй Бондар выказаў пазыцыю дзяржаўнага абвінавачваньня ў крымінальнай справе пра самасуд над аднавяскоўцам у вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёну.

Ён запатрабаваў пакараць непасрэдных выканаўцаў забойства — Сяргея Аліферовіча й Ігара Макарэвіча — 14 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму; памагатых: Тацьцяну Юхневіч — 8,5, Аляксандра Петручэню — 8 гадамі зьняволеньня. Прапанавана ўзяць іх пад варту адразу ў залі суду.

Паводле пракурора, у абвінавачаных былі падставы нэгатыўна ставіцца да забітага Мікалая Макарэвіча.

Але ім «ніхто не даваў права распараджацца чужым жыцьцём».

Абвінаваўца лічыць, што неабходна задаволіць кампэнсацыю маральнай шкоды сястры забітага Мікалая Макарэвіча й вынесьці прыватнае вызначэньне на адрас Гомельскага УУС за дзеяньні жыткавіцкай міліцыі.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула