БЕЛ Ł РУС

У Нямеччыне задумаліся над вяртаннем да абавязковага прызыву ў войска

4.07.2020 / 18:35

Nashaniva.com

Новая ўпаўнаважаная Бундэстагу па пытаннях арміі Ева Гегль хоча абмеркаваць магчымасць вяртання да ўсеагульнай вайсковай павіннасці, паведамляе DW.

Яе заява стала адказам на нядаўнія паведамленні СМІ пра выяўленне ачага «правага экстрэмізму» ў бундэсверы.

Аднак вяртанне да абавязковай вайсковай службы павінна быць справядлівым, і неабходна абмяркоўваць пытанне аб абавязковай службе ў роўнай ступені і для мужчын, і для жанчын, адзначыла ўпаўнаважаная Бундэстагу.

У наступным годзе яна хоча досыць інтэнсіўна абмеркаваць гэтае пытанне з нямецкімі заканадаўцамі. Менавіта ў 2021 годзе будзе 10 гадоў з таго моманту, як у Нямеччыне адмянілі абавязковую службу ў войску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула